У Беларусь зноў ідзе пацяпленне: у панядзелак — да +20 на Брэстчыне
У бліжэйшыя суткі, 10 красавіка, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю, пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах сіноптыкі прагназуюць слабы туман.
Вецер будзе паўднёва-заходні, 4-9 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 2 да 7 градусаў цяпла, удзень будзе ад +12 на поўначы да +20 на паўднёвым захадзе, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.