У Беларусь запросяць новага прэзідэнта FIFA Джані Інфанціна
У Беларусь запросяць новага прэзідэнта FIFA Джані Інфанціна. Афіцыйны ліст з запрашэннем падрыхтавала Беларуская федэрацыя футбола. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні федэрацыі Сяргей Сафар'ян, інфармуе БЕЛТА. Паводле яго слоў, візіт Інфанціна можа быць прымеркаваны да адкрыцця новага тэхнічнага цэнтру для нацыянальных зборных Беларусі. Гэта прыблізна травень-чэрвень 2016 года.
Сафар'ян разам са старшынёй Беларускай федэрацыі футбола Сяргеем Румасам удзельнічаў у кангрэсе FIFA ў Цюрыху, дзе праходзілі выбары новага кіраўніка. Беларусы асабіста павіншавалі Джані Інфанціна з перамогай (на здымку).