У Беларусь з Турцыі прыляцеў грузін з падробленым армянскім пашпартам
У Беларусь з Турцыі прыляцеў грузін з падробленым армянскім пашпартам. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, памежнікі звярнулі ўвагу на дакумент падчас афармлення авіярэйса "Стумбул — Мінск". У ім былі прыкметы падробкі, і спецправерка гэта пацвердзіла — у пашпарце 43-гадовага грамадзяніна Арменіі было заменена фота. Высветлілася, што 33-гадоваму грамадзяніну Грузіі быў забаронены ўезд у нашу краіну, таму ён і пайшоў на парушэнне закону.
За незаконнае перасячэнне мяжы ў дачыненні парушальніка распачалі адміністрацыйны працэс. А вось за выкарыстанне падробленага пашпарту замежніку пагражае крымінальная адказнасць — да двух гадоў абмежавання волі.