У БАТЭ пасля першага круга змяніўся трэнерскі штаб

Новый  тренерский штаб БАТЭ

Абмен штабамі: дубль — у асноўную каманду, з асноўнай — у дубль / ФК БАТЭ

Андрэй Капскі змяніў трэнерскі штаб БАТЭ пасля першага круга чэмпіянату па футболе. Галоўным трэнерам БАТЭ стаў Арцём Канцавы, які працаваў з рэзервістамі “жоўта-сініх” у Першай лізе.

Разам з ім у галоўную каманду на пасады асістэнтаў пераходзяць Дзмітрый Ліхтаровіч і Барыс Панкратаў. Працягнуць працу ў штабе асновы Уладзімір Нявінскі і Ігар Ражкоў. Таксама да штаба далучыцца трэнерка па фізпадрыхтоўцы Аліна Талай — чэмпіёнка і прызёрка чэмпіянатаў свету і Еўропы па лёгкай атлетыцы.

Іван Мігаль, Віталь Рагожкін і Яўген Дзергай вяртаюцца ў БАТЭ-2.

Нагадаем, што БАТЭ займае 12-е месца ў турнірнай табліцы Вышэйшай лігі. Каманда ўстанавіла новы антырэкорд — восем паразаў запар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.