БАТЭ працягвае тануць, усталёўваючы антырэкорды, “Славія” выходзіць на 2-е месца

БАТЭ - "Минск"

5 ліпеня трыма матчамі працягнуўся 15-ы тур у Вышэйшай лізе / БАТЭ

Матчам у Смаргоні 5 ліпеня распачалася праграма трэцяга дня 15-га тура чэмпіянату па футболе. Мясцовы клуб нечакана абыграў “Гомель” — 3:1. “Смаргонь” перарвала сваю сяміматчавую серыю без перамог.

У Мазыры “Славія” разграміла “Віцебск” — 4:0. Гэтая перамога дазволіла мазыранам абысці мінскае “Дынама” у турнірнай табліцы і падняцца на другое месца.

У Барысаве, у тым ліку з-за жахлівай памылкі брамніка БАТЭ, “Мінск” здабыў перамогу — 0:2. Серыя барысаўчан без перамог дасягнула васьмі гульняў запар — гэта новы антырэкорд клуба ў найноўшай гісторыі каманды.

6 ліпеня 15-ы тур завершыцца адным матчам — “Арсенал” прыме “Нафтан”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.