"Тарпеда-БелАЗ" і брэсцкае "Дынама" не заўважылі супернікаў

4 ліпеня чэмпіянат Беларусі па футболе працягнуўся трыма матчамі / "Динамо-Брест"
4 ліпеня адкрылася праграма другога дня 15-га тура чэмпіянату ў Вышэйшай лізе. У Жодзіне "Тарпеда-БелАЗ" разграміла "Маладзечна" з лікам 4:1.
У Брэсце мясцовае "Дынама" таксама без праблем разабралася са "Слуцкам" — 3:0.
У Гродне "Нёман" перамог "Іслач" — 2:0.
Нагадаем, што ўчора 15-ы тур распачаўся цэнтральным матчам, у якім лідар чэмпіянату "МЛ Віцебск" абыграў мінскае "Дынама" з лікам 2:0 і адарваўся ад іх у табліцы на 10 ачкоў.
Тур працягнецца 5 ліпеня яшчэ трыма сустрэчамі, а завяршыцца 6 ліпеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.