"МЛ Віцебск" абыграў мінскае "Дынама" ў Оршы і адарваўся ў табліцы на 10 ачкоў

"МЛ Витебск" - "Динамо-Минск"

3 ліпеня стартаваў 15-ы тур чэмпіянату Беларусі ў Вышэйшай лізе / "Динамо-Минск"

3 ліпеня ўпершыню за 24 гады ў Оршы прайшоў матч Вышэйшай лігі беларускага футбола. Лідар чэмпіянату "МЛ Віцебск" прымаў мінскае "Дынама", якое займае другое месца.

Рахунак у матчы быў адкрыты ўжо на 12-й хвіліне — пасля далёкага ўдару Уладзіслава Жука мяч апынуўся ў варотах дынамаўцаў. Яшчэ праз шэсць хвілін легіянер "МЛ Віцебск" Жуніньё падвоіў перавагу "букмекераў".

Мінчане маглі скараціць адставанне ўжо на 21-й хвіліне, але пасля ўдару Карэна Варданяна мяч трапіў у перакладзіну.

Трэнер "Дынама" ўжо на 27-й хвіліне спрабаваў заменай гульца пераламіць ход гульні, але гэта не прынесла выніку. Пасля перапынку Вадзім Скрыпчанка зрабіў адразу чатыры замены, але і гэта не дапамагло.

Фінальны свісток суддзі зафіксаваў перамогу лідара — "МЛ Віцебск", які цяпер апярэджвае мінскае "Дынама" на 10 ачкоў. "Букмекеры", што ў гэтым годзе дэбютавалі ў Вышэйшай лізе, прайшлі першую палову чэмпіянату без паражэнняў, разграміўшы па дарозе ўсіх леташніх медалістаў.

Для брамніка "МЛ Віцебск" Паўла Паўлючэнкі гэта пятая "сухая" гульня запар.

За матчам на трыбунах аршанскага стадыёна назіралі 2350 гледачоў.

Расклад астатніх гульняў 15-га тура:

“МЛ Витебск” обыграл минское “Динамо” в Орше и оторвался на 10 очков в таблице

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.