У Барысаве рабочы зваліўся разам з будаўнічымі рыштаваннямі
У Барысаве з будаўнічых рыштаванняў зваліўся рабочы. Пра гэты выпадак у сацсетках паведамілі відавочцы. Здарэнне адбылося зранку 19 чэрвеня на вуліцы Палка Нармандыя-Нёман.
Відавочцы распавядаюць, што маляр фарбаваў сценку, калі пад ім нечакана абрынуліся будаўнічыя рыштаванні. Па іх словах, мужчына атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны.