У Баранавіцкім раёне ўвялі масачны рэжым
Масачны рэжым у Баранавічах / intex-press.by
У Баранавіцкім раёне ўвялі масачны рэжым. Мясцовая раённая газета тлумачыць гэта абвешчаным "перыядам уздыму захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, у тым ліку інфекцыяй COVID-19". Таму з 23 верасня "на тэрыторыі Баранавіцкага рэгіёну ўведзены дадатковы комплекс санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў".
Аддзел эпідэміялогіі занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі апублікаваў свае рэкамендацыі. Сярод іх — абмежаванне правядзення "спартыўных, культурна-масавых і іншых відовішчных мерапрыемстваў у памяшканнях устаноў адукацыі".
Міністэрства аховы здароўя апошнім часам канстатуе рост захворвання COVID-19 у Беларусі. Аднак не дае лічбавых звестак, каб можна было ацаніць маштаб.