У баранавіцкага кіроўцы скралі 33 тысячы долараў

Як паведамляе прэс-служба брэсцкай абласной міліцыі, 12 жніўня ў Баранавіцкі ГАУС звярнуўся 25-гадовы кіроўца аднаго з мясцовых прадпрыемстваў з заявай аб крадзяжы. Па словах пацярпелага, невядомы зламыснік праз "брылёк" над пад’ездам забраўся ў яго кватэру на другім паверсе шматпавярховага дому. Зламыснік забраў грошы, якія былі ў кватэры.



Следчы камітэт распачаў крымінальную справу. Спрытнаму злодзею за крадзеж у асабліва буйным памеры могуць прысудзіць да 12 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці.



Фота — uklon.net