У Баранавічах затрымалі двух чалавек за 2020 год
Пратэсты ў Баранавічах / тг-канал сілавікоў
У Баранавічах сілавікі правялі аблаву і затрымалі двух мясцовых жыхароў. З затрыманымі мужчынамі знялі відэа.
Адзін з мужчын кажа пад запіс што 9 жніўня 2020 года вяртаўся з гасцей міма цэнтра дадому. Другі расказвае, у той дзень ён з сябрам быў у цэнтры горада на пратэстах, бачыў людзей, якія скандуюць лозунгі, і сілавікоў.
Што канкрэтна інкрымінуюць затрыманым — не ўдакладняецца.