У Баранавічах пачаўся суд над удзельнікамі пратэстаў
У судзе / @viasna96
У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавічаў пачаўся судовы працэс па справе аб пратэстах. За актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, судзяць восем чалавек: Канстанціна Калягу, Эрыка Каласоўскага, Івана Пацко, Аляксандра Лаўрушчыка, Івана Дрыка, Паўла Сергіеню, Дзмітрыя Філіповіча, Арцёма Лапіча. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Гэтую палітычную справу разглядае суддзя Вікторыя Пакунова.
Вядома, што аднаму з фігурантаў — Івану Дрыку — на момант удзелу ў акцыях пратэсту не было 18 гадоў. Праваабаронцы адзначаюць, што толькі за красавік мясцовы суд вынес прысуды паводле "народнага" артыкула ўжо 17 жыхарам горада.