У Баранавічах на "суткі" адправілі былога байкера з інваліднасцю
Ігар Шумілаў / t.me/viasna96
У Баранавічах асудзілі былога байкера Ігара Шумілава, затрыманага 23 лютага, паведамляюць праваабаронцы.
Яго асудзілі 24 лютага паводле арт. 19.11 КаАП — за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Суддзя Вікторыя Пакунова прысудзіла Шумілаву 15 сутак.
У актывіста — інваліднасць трэцяй групы. Дзесяць гадоў таму ён трапіў у ДТЗ і згубіў нагу.