У Баранавічах злавілі 76-гадовага злодзея-пенсіянера
Міліцыя шукала яго два тыдні.
Як паведамляе прэс-служба брэсцкай абласной міліцыі, 17 ліпеня да праваахоўнікаў звярнулася мясцовая жыхарка. Жанчына заявіла што ў гіпермаркеце "Еўраопт" у яе скралі поліэтыленавы пакет. У ім апроч прадуктаў былі два мабільныя тэлефоны, пашпарт і 100 долараў ЗША. Скрадзенае была ацэнена амаль у 3 мільёны рублёў.
Пасля працяглых пошукаў міліцыянты выявілі злодзея. Ім апынуўся 76-гадовы пенсіянер, жыхар Баранавічаў. На яго пачалі крымінальную справу. За крадзеж яму пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.
Фота — photo-tuning.ru