У бальніцы ў Мядзелі адпрацоўвалі дзеянні на выпадак дыверсіі
Падчас вучэнняў / t.me/narachanka/
У Мядзельскім раёне Мінскай вобласці правялі комплекснае вучэнне ў цэнтральнай раённай бальніцы і штабную трэніроўку ў санаторыі "Сосны" Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі. У апошнім выпадку ліквідавалі ўзгаранне аўтамабіля ў гаражы.
У мядзельскай бальніцы адпрацоўвалі дзеянні ў выпадку "дыверсіі". Паводле легенды вучэнняў, нейкая "дыверсійная група" пакінула яе без электрычнасці. Таму давялося падключаць дызельную генератарную ўстаноўку. У бальніцы адпрацавалі і дзеянні на выпадак пажару — правялі эвакуацыю людзей.