У аўторак уначы на ўсходзе Беларусі чакаюцца замаразкі да мінус 4
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 1-7 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — 10-16 цяпла.
Уначы ў некаторых раёнах пройдуць невялікія дажджы, удзень пераважна без ападкаў. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, 5-10 метраў за секунду, на захадзе з парывамі да 15-18 метраў, інфармуе БЕЛТА.