У аўторак на Данбасе ўкраінскія войскі адбілі 10 атак
 
  У аўторак на Данбасе ўкраінскія войскі адбілі 10 атак. На Данецкім і Луганскім накірунку былі знішчаны 12 расійскіх танкаў, артылерыйская сістэма, амаль тры дзясяткі адзінак бронетэхнікі. Украінскія байцы збілі самалёт Су-34, верталёт Ка-52, чатыры беспілотніка і крылатую ракету.
Колькасць забітых за суткі салдат і афіцэраў праціўніка будзе агучаная раніцай у сераду.
 
     
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
