У аўторак курс еўра панізіўся адразу на 6 капеек

Валюта, ілюстрацыйнае фота

Валюта, ілюстрацыйнае фота / Reuters

На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 13 траўня курс еўра страціў адразу 6 капеек і апусціўся да мінімуму амаль за два месяцы.

Затое курс долара падаражэў і паказвае максімальнае значэнне за пяць дзён. Вырас і расійскі рубель — ён цяпер на максімуме за 11 месяцаў.

Вынікі валютных таргоў 13 траўня:

Долар ЗША: 3,0076 (+0,0066 / +0,22%);
Еўра: 3,3300 (-0,0600 / -1,77%);
Расійскі рубель: 3,7087 (+0,0187 / +0,51%);
Кітайскі юань: 4,1657 (+0,0124 / +0,30%).

У аўторак курс еўра панізіўся адразу на 6 капеек
Курсы валют / banki24.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.