У аўторак амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы
Восень у Беларусі / t.me/gorodmozyr/
У аўторак, 15 кастрычніка, амаль па ўсёй Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман.
У начныя гадзіны тэмпература павера складзе ад +2 да +8 (у Мінску — 5-7 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +7 да +13 (у сталіцы — ад +9 да +11).
У сераду ападкі чакаюцца ўжо толькі месцамі па краіне. Уначы прагназуюцца замаразкі — да -2 градусаў. Удзень будзе да +12. У чацвер без ападкаў. У начныя гадзіны амаль па ўсёй Беларусі магчымыя замаразкі — да -4.
vk.com/belgidromet