У Ашмянскім раёне зраўнялі з зямлёй магілы жаўнераў Арміі Краёвай
У вёсцы Мікулішкі Ашмянскага раёна зраўнялі з зямлёй магілы жаўнераў польскай Арміі Краёвай. У пачатку 1944 года яны загінулі ў баю з карнікамі. У 1992 годзе быў усталяваны і асвечаны помнік. Цяпер жа няма яго і следу.
Дэпутат польскага Сейма Роберт Тышкевіч падобныя дзеянні ўладаў Беларусі назваў "варварскім актам дзяржаўнага вандалізму". Чакаецца, што афіцыйная Варшава неўзабаве адрэагуе.
Гэта не першы такі выпадак у Беларусі. Апошнім часам польскія магілы руйнаваліся ў некалькіх населеных пунктах Гродзенскай вобласці. Напрыклад, у Ёдкавічах пад Бераставіцай былі выкапаны і перапахаваны ў іншым месцы парэшткі жаўнераў з брацкай магілы. Польшча ўжо заклікала ўлады Беларусі спыніць акты вандалізму і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.
Цяперашні выгляд / facebook.com/mark.zanevskij