У аграгарадку Азёры скралі... біятуалет
Той самы туалет / grodno.mvd.gov.by
У аграгарадку Азёры з кемпінгавай пляцоўкі знік біятуалет. Паведамленне пра знікненне паступіла ў міліцыю ў канцы студзеня. Апошні раз уладальнік бачыў кабінку ў пачатку лістапада, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Кошт згубы ўладальнікі ацанілі ў больш за 1000 рублёў.
Па дадзеным факце Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па артыкуле "Крадзеж".