У агенцтвы нерухомасці з ператрусамі прыходзілі супрацоўнікі КДБ

Аўтазак каля КДБ у Мінску

Аўтазак каля КДБ у Мінску / Euroradio

У агенцтвы нерухомасці з ператрусамі прыходзілі супрацоўнікі КДБ. Прычына — крымінальныя справы, распачатыя па некалькіх артыкулах. Сярод іх — "ухіленне ад выплаты падаткаў". Некаторых супрацоўнікаў і менеджараў забіралі на допыты, піша "Зеркало".

Пра тое, што ў шэрагу агенцтваў нерухомасці па ўсёй Беларусі 8 красавіка перайшлі ператрусы і затрыманні, стала вядома ў сераду. Афіцыйнай інфармацыі няма дагэтуль.

Як піша "Салідарнасць", некаторыя з агенцтваў, у якія прыходзілі сілавікі, вельмі буйныя з сотнямі супрацоўнікаў. Там мяркуюць, што ў дзяржавы "няма грошай", і пастаўлена задача іх знайсці ці нават "выбіць". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.