У адстаўку адправілі адыёзную наваполацкую суддзю Зінаіду Балаболаву
Зінаіда Балаболава / t.me/vicspring/
У адстаўку адправілі адыёзную наваполацкую суддзю Зінаіду Балаболаву. На яе "рахунку" сотні палітычных працэсаў, пішуць віцебскія праваабаронцы.
Рэальная лічба разгледжаных Балаболавай палітычных судовых спраў невядомая. У праваабаронцаў адсутнічаюць поўныя даныя пра рэпрэсіі. Паводле няпоўных звестак, суддзя разгледзела не менш за 268 адміністрацыйных спраў. У абсалютнай большасці з іх яна прызначала суткі.
Зінаіда Балаболава трапляла ў спіс самых рэпрэсіўных суддзяў 2022 года. Яна знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі.