У 76-гадовай бабулі з-пад Віцебску скралі печку

Да міліцыянтаў Віцебскага раёна 5 траўня звярнулася 76-гадовая пенсіянерка. Яна падала заяву, што з яе вясковага дома скралі металічную печку і алюмініевы посуд, пішуць "Народныя навіны Віцебска".

Каб трапіць у дом, злачынцы сарвалі навясны замок. Агульны памер шкоды склаў 3,2 млн рублёў.

Міліцыянты высветлілі, што печку і посуд скралі беспрацоўныя жыхары раёна — аднаму 24, другому 45 гадоў. На іх пачалі крымінальную справу. Мужчынам пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Фота — news.vitebsk.cc