У 60-гадовага жыхара Пружан зламыснікі скралі пяць матацыклаў

Як паведамляе прэс-служба брэсцкай абласной міліцыі, здабычай злодзеяў сталі матацыклы наступных марак: два “Мінскі”, “ІЖ-Планета”, “ІЖ 7.107” і “Днепр К-650”. Агулам сума скрадзенага склала 8 мільёнаў рублёў.



Мужчына звярнуўся па дапамогу ў міліцыю. Неўзабаве праваахоўнікі затрымалі двух жыхароў суседніх вёсак — 24 і 21 года. Іх падазраюць у крадзяжы. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу.



Фота — usedauto.com.ua