Тыповы замежны турыст праводзіць у Беларусі чатыры дні

Аграсядзіба
Тыповы замежны турыст праводзіць у Беларусі чатыры дні. Самымі папулярнымі напрамкамі застаюцца Мінск, Гродна, Брэст і замкі. Таксама падарожнікі з-за мяжы прыглядаюцца да аграсядзібаў — экскурсійныя туры з іх наведваннем летась выбралі больш за 13 тысяч турыстаў.
Яшчэ адзін беларускі трэнд — прамысловы турызм. Згодна са статыстыкай, іншаземных наведнікаў на заводах у 2024 годзе было больш за беларусаў.
Усяго ж за мінулы год Беларусь у складзе экскурсій наведалі больш за 366 тысяч замежнікаў. Прыкладна 97% з іх былі з Расіі. Астатнія турысты — з Латвіі, Турцыі, Кітая ды Літвы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.