Тры тысячы міліцыянтаў будуць ахоўваць Усебеларускі народны сход
Міліцыя, ілюстрацыйнае фота / МУС Беларусі
Сёмы Усебеларускі народны сход (УНС) у Мінску будуць ахоўваць больш за тры тысячы міліцыянтаў, паведамляе прэс-служба МУС.
Асабісты склад сістэмы МУС з 23 красавіка пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Дэлегатаў з абласцей у Мінск прывязуць "па загадзя прапрацаваных і абследаваных маршрутах. Месцы іх пражывання і правядзення сходу, іншыя звязаныя з УНС аб'екты, ўзятыя пад кругласутачную ахову".
Пасяджэнне УНС пачнецца 24 красавіка. У першы дзень там будуць вырашаць арганізацыйна-выбарчыя пытанні, у тым ліку абіраць Прэзідыум УНС, прымаць рэгламент працы. У другі дзень у дэлегатаў УНС запланавана прыняццё стратэгічна важных дакументаў — Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны.
Усебеларускі народны сход як адзін з элементаў улады замацаваны ў Канстытуцыі, якую рэжым прыняў у лютым 2022 года.