Трохі прагрыміць, але будзе цёпла: якім надвор’ем пачнецца тыдзень

Не спяшайцеся даставаць курткі — лета яшчэ з намі. / unsplash
Грозы і летнія тэмпературы — такое надвор’е варта чакаць беларусам на пачатку тыдня, паведамілі сіноптыкі Гідраметцэнтра.
У панядзелак, 8 верасня, чакаецца пераменная воблачнасць. Мінімальная тэмпература паветра ноччу +10..+16°С, месцамі крыху халадней. Днём слупок тэрмометра падымецца да +21..+26°С.
Ноччу на аўторак, 9 верасня, па поўдні і паўднёвым захадзе месцамі пройдуць дажджы з грозамі. Ночы будуць халаднейшымі на паўночным усходзе — каля +7°С, і даволі летніми на захадзе — да +15°С. Днём — цёпла: ад +21 да +27°С.
У сераду, 10 верасня, месцамі таксама будзе трохі дажджыць, а днём могуць прагрымець грозы. Ноччу будзе +8..+15°С, а днём зноў да +27°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.