Трамваі вярнуліся да мінскага чыгуначнага вакзала (фота)

Трамваі вярнуліся да мінскага чыгуначнага вакзала (фота)

1 лістапада, пасля 8 месяцаў рэканструкцыі, да чыгуначнага вакзала ў Мінску зноў пайшлі трамваі. Маршруты №1 “ДС Зялёны Луг — пл. Мяснікова”, №4 “ДС Возера — пл. Мяснікова” і №7 “ДС Серабранка — пл. Мяснікова” цяпер працуюць у звычайным рэжыме. А аўтобус №901 “ДС Дружная — Камароўскі рынак”, які часова замяняў трамваі, адмяняецца.

Трамваі вярнуліся да мінскага чыгуначнага вакзала (фота)
Трамваі вярнуліся да мінскага чыгуначнага вакзала (фота)

Акрамя трамвайных рэек рэканструкцыі падвергліся прыпынкі. Новыя маюць больш доўгія дахі, каб людзі маглі схавацца ад дажджу ды снегу. Перанеслі і прыпынак “Вакзал”, цяпер ён знаходзіцца паміж уваходам у будынак чыгуначнага вакзала і “Брамай Мінска”.

Агулам на рэканструкцыю было патрачана каля $8,5 млн.

Трамваі вярнуліся да мінскага чыгуначнага вакзала (фота)
Трамваі вярнуліся да мінскага чыгуначнага вакзала (фота)