Трамп захацеў арганізаваць тэлефонную размову з Пуціным

Трамп захацеў арганізаваць тэлефонную размову з Пуціным / Дональд Трамп / Carlos Barria / Reuters
Дональд Трамп даручыў сваім памочнікам арганізаваць тэлефонную размову з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным на працягу некалькіх дзён пасля сваёй інаўгурацыі. Аб гэтым паведаміла CNN са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.
Паводле інфармацыі тэлеканала, прадстаўнікі каманды Трампа, якія адказваюць за нацбяспеку, пачалі працаваць над арганізацыяй размовы яшчэ некалькі тыдняў таму. Невядома, ці была вызначана дата размовы.
У час перадвыбарнай кампаніі Трамп абяцаў спыніць расійска-ўкраінскую вайну на працягу сутак пасля сваёй інаўгурацыі. Аднак зараз размова ідзе аб пачатку перагаворнага працэсу.
У Крамлі дэкларавалі гатоўнасць да абмеркавання шэрагу пытанняў з Трампам, аднак ніякай канкрэтыкі не паведамлялася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.