Трамп уводзіць 30-працэнтныя пошліны на тавары з ЕС і Мексікі

Трамп уводзіць 30-працэнтныя пошліны на тавары з ЕС і Мексікі

Трамп уводзіць 30-працэнтныя пошліны на тавары з ЕС і Мексікі / REUTERS

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп аб'явіў аб увядзенні 30-працэнтных пошлін на тавары з Мексікі і ЕС.

Трамп заявіў, што Мексіка зрабіла недастаткова для стрымлівання наркакартэляў.

Наконт ЕС Трамп сказаў, што ЗША "павінны адысці ад гэтых доўгатэрміновых, буйных і ўстойлівых гандлёвых дэфіцытаў, выкліканых вашай тарыфнай палітыкай, нетарыфнымі бар'ерамі і гандлёвымі абмежаваннямі".

Акрамя таго, прэзідэнт ЗША аб'явіў аб 35-працэнтных тарыфах для Канады і 50-працэнтных пошлінах на тавары, вырабленыя ў Бразіліі.

Раней у ЗША заявілі, што Трамп разглядае 500% пошліны на імпарт з Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.