Трамп прызнаў рух "Антыфа" тэрарыстычнай арганізацыяй

Удзельнікі руху "Антыфа" / Stephanie Keith/Getty Images
Дональд Трамп прызнаў рух антыфашыстаў тэрарыстычнай арганізацыяй. Ён патрабуе правесці расследаванне ў дачыненні да тых, хто фінансуе "Антыфа" ў ЗША.
"Я рады паведаміць нашым шматлікім патрыётам з ЗША, што я абвяшчаю Antifa, хворае, небяспечнае ЛЕВАРАДЫКАЛЬНАЕ бедства, буйной тэрарыстычнай арганізацыяй", — напісаў ён у сваёй сацсетцы Truth ("Праўда").
У 2019 і 2020 гадах Трамп ужо заяўляў пра намер прызнаць антыфашысцкі рух тэрарыстычнай арганізацыяй.
Пасля забойства крайне правага актывіста і блогера Чарлі Кірка Трамп і яго прыхільнікі заклікалі разабрацца з "леварадыкаламі" ў ЗША. Забарона "Антыфа" стала першым буйным рэальным крокам у гэтым кірунку.
Свабоду поглядаў у ЗША забяспечвае першая папраўка да Канстытуцыі. Менавіта таму не забароненая, напрыклад, неафашысцкая групоўка "Patriot Front".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.