Трамп павысіў пошліны на тавары з Кітая да 145%

Дональд Трамп

Дональд Трамп / Reuters

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп павысіў пошліны на тавары з Кітая да 145%, паведамляе cnbc.com са спасылкай на прадстаўніка Белага дома.

Толькі ў сераду было аб'яўлена, што пошліны для КНР "неадкладна" павялічваюцца з 104% да 125%. Кітай павысіў мытныя пошліны на амерыканскія тавары да 84%. Пекін заявіў, што гатовы "змагацца да канца". Трамп жа назваў кітайскія дзеянні памылкай.

9 красавіка Дональд Трамп увёў 90-дзённую паўзу па павышаных пошлінах для тых краін, якія не адказалі на дзеянні ЗША павышэннем пошлін на амерыканскія тавары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.