Кааліцыя ЕС і Кітая: ці будзе трывалай і ці закрые ЕС мяжу з Беларуссю — эфір

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
Набірае магутнасць супрацьстаяння і фактычна гандлёвая вайна паміж Кітаем і ЗША. Практычна да яе ўжо далучыўся Еўрасаюз. Прычым, што адметна, на баку Кітая. Але Дональд Трамп генеруе новыя пагрозы, а ў бок тых, хто імкнецца знайсці выйсце з сітуацыі і спрабуе дамовіцца, кажа здзекліва, што яны “цалуюць яго ў дупу”. І гэтыя эканамічныя выпрабаванні не дадаюць аптымізму ў пытаннях дапамогі Украіне і падрыхтоўкі да супрацьстаяння ваеннай агрэсіі з боку Расіі.
Ці гатовая Еўропа да эканамічнай канфрантацыі з ЗША і чым небяспечная тарыфная кааліцыя ЕС і Кітая? Ці рэальнае стварэнне еўрапейскай арміі і які лёс чакае NATO? Чаму ў Германіі вырашылі зрабіць больш жорсткімі ўмовы для эмігрантаў і як Захад рыхтуецца да расійска-беларускіх вучэнняў “Захад-2025”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 16:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.