Трамп не выключае, што Вашынгтон дапаможа Украіне "з паветра"
Дональд Трамп, прэзідэнт ЗША / Anna Moneymaker / Getty Images
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп дапусціў, што Вашынгтон можа аказаць падтрымку з паветра ў межах прадастаўлення гарантый бяспекі Украіне.
"Калі гаворка ідзе пра бяспеку, [еўрапейцы] гатовыя адправіць сваіх людзей на месца. Мы гатовыя дапамагчы ім, асабліва, верагодна, з паветра", — цытуе прэзідэнта ЗША украінскае медыя Hromadske.
Ён не ўдакладніў, пра якую канкрэтна падтрымку можа ісці гаворка.
Сёння ўноч на 20 жніўня расійскія дроны атакавалі Адэскую і Сумскую вобласці Украіны. У Ахтырцы (Сумская вобласць) пад удар патрапілі адзін шматкватэрны і 13 прыватных дамоў. У Ізмаіле (Адэская вобласць) пашкоджаныя аб'екты паліўнай інфраструктуры. Паранена 12 чалавек.
Мінабароны Расіі заявіла пра перахоп 42 украінскіх дронаў над дзевяццю абласцямі РФ.