Траіх падлеткаў, якія зніклі ў Віцебску, знайшлі ў Хабараўску
Траіх падлеткаў, якія зніклі ў Віцебску, знайшлі ў Хабараўску. Дваіх хлопцаў і дзяўчыну супрацоўнікі транспартнай паліцыі знялі з цягніка "Масква — Уладзівасток". Яны знаходзяцца ў пункце часовага знаходжання. За імі ўжо паляцелі бацькі. Пра гэта ў Facebook напісала афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.
Як паведамляла Еўрарадыё, раніцай 7 сакавіка 18-гадовы Руслан, 16-гадовы Цімур і 15-гадовая Кацярына пайшлі ў школу, аднак там не з'явіліся і дахаты не вярнуліся. Пасля стала вядома, што яны пакінулі дома запіску, узялі пашпарты і грошы. Іх бачылі ў Лёзна, меркавалі, што падлеткі далей паехалі ў Смаленск.
Фота: sk.gov.by