Топ-5 тавараў, якія Кітай купляе ў Беларусі

Кітай / pixabay.com
Кітай апублікаваў статыстыку імпарту беларускай прадукцыі за першы квартал 2025 года, паведамляе сайт myfin.by са спасылкай на Галоўнае мытнае ўпраўленне КНР.
Як і раней, асноўным таварам, які Кітай імпартуе з Беларусі, застаюцца калійныя ўгнаенні. Са студзеня па сакавік КНР закупіла беларускага калію амаль на 240 мільёнаў долараў.
Другой па важнасці пазіцыяй стаў рапсавы алей — яго імпарт склаў 114,6 мільёна долараў.
На трэцім месцы — падоўжна распілаваная драўніна на 43 мільёны долараў.
У пяцёрку найбольш запатрабаваных тавараў з Беларусі таксама ўвайшлі:
- драўняная цэлюлоза (натронная або сульфатная) — $30,2 млн;
- мяса і харчовыя субпрадукты птушкі — $16,8 млн.
Раней паведамлялася, што ў пачатку гэтага года Кітай павялічыў пастаўкі антыбіётыкаў у Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.