Толькі ў Мінску 6 верасня затрымалі каля 200 чалавек
Масавыя затрыманні адбыліся ў Мінску 6 верасня, калі праходзіў Марш адзінства.
Паводле інфармацыі праваабарончага сайта "Вясна", былі затрыманыя 194 чалавекі. Большасць схапілі на вуліцы пры разгоне маршу. Аднак былі і некалькі чалавек, якіх затрымалі дома. Напрыклад, "зялёную" актывістку Ірыну Сухій. Паведамляецца, што яе вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянавай акцыі ў Мінску ў той час, калі ў яе быў семінар на Блакітных азёрах у Мядзельскім раёне.
Затрыманні прастэстоўцаў адбыліся таксама ў Гродне, Брэсце (каля 30 чалавек), Магілёве, Віцебску (тут Арцёму Скуману пасля затрымання пырснулі пярцовым газам у твар у міліцэйскім аўто), Браславе, Пінску, Баранавічах, Шчучыне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.