ТГ-канал батальёна Кастуся Каліноўскага прызнаны экстрэмісцкім
У Беларусі — чарговае папаўненне спісу "экстрэмісцкіх матэрыялаў".
Цяпер у іх трапіла інфармацыя з Telegram-канала батальёна Кастуся Каліноўскага, які ваюе ва Украіне супраць расійскіх войскаў. Адпаведную пастанову вынес суд Цэнтральнага раёна Мінска, паведамляюць праваабаронцы.
25 сакавіка батальён беларускіх добраахвотнікаў увайшоў у склад Узброеных сіл Украіны.