Telegram выдаліў і новы афіцыйны канал ГУБАЗіК МУС Беларусі
Telegram выдаліў і новы афіцыйны канал ГУБАЗіК МУС Беларусі. Папярэдні канал з "пакаяльнымі" відэа затрыманых беларусаў і здзекамі над імі быў выдалены ў пятніцу. Каментароў пра прычыны выдалення не было, але яны і так зразумелыя.
У мінулы раз ГУБАЗіК заяўляў, што "не збіраецца спыняцца на дасягнутых выніках, бо праца ведамства павінна асвятляцца". Цяпер жа гэтае "асвятленне" пад пытаннем.