Тэлеграм-канал "Нік і Майк" абвешчаны экстрэмісцкім
Спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў" пастаянна расце / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Інфармацыйная прадукцыя Telegram-канала "Нік і Майк" прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі, паведамляе Генеральная пракуратура ў чацвер.
Падставай для таго, каб інфармацыйная прадукцыя гэтага рэсурсу была прызнаная экстрэмісцкай, паслужыла заява пракуратуры Мінска. Суд цалкам яе задаволіў.
У тэлеграм-канала "Нік і Майк" больш за 64 тысячы падпісчыкаў.
Як паведамляла Еўрарадыё, у Беларусі прызнаны экстрэмісцкім Telegram-канал палітычнага аналітыка Арцёма Шрайбмана. Такое рашэнне прыняў суд Чыгуначнага раёна Віцебска.