Датчане прыдумалі таблетку для пахудзення — ЗША ўжо гатовыя яе прадаваць

В Беларуси пропадают гормональные лекарства от рака молочной железы

Лекі, фота ілюстрацыйнае

У ЗША дазволілі прадаваць для пахудзення Wegovy, піша BBC. Гэта таблеткі з тым жа рэчывам, што і "Аземпік".

Гэта вельмі важна, бо пасля дазволу на продаж у ЗША лекі хутчэй трапляюць на іншыя рынкі.

Гэта першая ў сваім родзе таблетка, якая атрымала адабрэнне рэгулятарнага органа. Такім чынам, у сферы прэпаратаў для зніжэння вагі надыходзіць новая эра.

Прэпарат вырабляе дацкая кампанія Novo Nordisk. Там заяўляюць, што таблетку трэба прымаць усяго адзін раз на дзень, што, безумоўна, значна зручней, чым рабіць ін’екцыі кшталту папулярнага "Аземпіка".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.