Тэлеграм-канал Арцёма Шрайбмана прызнаны экстрэмісцкім
Telegram-канал палітычнага аналітыка Арцёма Шрайбмана прызнаны экстрэмісцкім. Пра гэта паведамляе ГУБАЗіК МУС.
Адпаведнае рашэнне прыняў суд Чыгуначнага раёна Віцебска.
Арцём Шрайбман — незалежны беларускі палітычны аналітык. У яго Тэлеграм-канала больш за 50 тысяч падпісчыкаў.