Тэкст пра Лукашэнку стаў рэспубліканскай кантрольнай работай для школьнікаў — НН
Школа, ілюстрацыйнае фота / sb.by
Заданні рэспубліканскай кантрольнай работы школьнікаў былі звязаныя са студэнцкімі атрадамі і Аляксандрам Лукашэнкам.
Як заўважыла "Наша Ніва", для кантрольнага задання школьнікам далі тэкст з газеты "Звязда". У ім распавядаецца пра тое, як Лукашэнка наведваў стадыён "Трактар" у Мінску.
Там ён сустракаўся з байцамі студэнцкіх атрадаў, якія працуюць на прамысловых прадпрыемствах Беларусі, сельскай гаспадарцы ці будаўніцтве. Частка студэнтаў працуюць у педагогіцы ці медыцыне.
"Маладыя людзі падзякавалі кіраўніку дзяржавы за падтрымку студатрадаўскага руху ў Беларусі", — завяршаецца тэкст для кантрольнай работы.
Вучні павінны былі ўставіць прапушчаныя літары ў тэкст.
Кантрольная работа / nashaniva.com