Таварыскі матч паміж “Крумкачамі” і “Зоркай-БДУ” скончыўся масавай бойкай
Таварыскі матч паміж футбольнымі камандамі “Крумкачы” і “Зорка-БДУ”, які праходзіў 12 сакавіка ў Мінску, скончыўся масавай бойкай. Як перадае Прессбол, за тры хвіліны да канца асноўнага часу адзін са “студэнтаў” сфоліў на паўабаронцы “варонаў” Бахціяры Дуйшабекаве. З-за гэтага на поле пачалася патасоўка і галоўны суддзя паядынку прыняў рашэнне спыніць гульню.
“Крумкачы” вялі ў ліку — 2:1.
У гэтым сезоне “вароны” дэбютуюць у вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, у якую трапілі ўсяго за два гады, пачаўшы як аматарская каманда. “Зорка-БДУ” — клуб з 20-гадовай гісторыяй, на сёння выступае ў першай лізе.