Таварны цягнік сышоў з рэек у Пінску (фота)

У першай палове дня 5 снежня ў Пінску ў раёне вуліцы Брэсцкай часткова сышоў з рэек таварны цягнік, інфармуе мясцовы сайт varjag.net.
Адзін з вагонаў цягніка сышоў з рэек з невядомых прычынаў. Паводле папярэдніх звестак, ахвяраў і пацярпелых няма.
Паведамляецца, што здарэнне ніяк не паўплывала на рух іншых цягнікоў, бо па гэтай чыгуначнай галінцы яны ходзяць рэдка.
Фота: varjag.net