Тата хлопчыка, скінутага з 12-га паверха, не пойдзе на магілу сына
Маці загінулага дзіцяці ён ахарактарызаваў як “добрую і сціплую” жанчыну.
Біялагічны бацька 3-гадовага хлопчыка, якога скінула з 12-га паверха ўласная маці, выступіў у якасці сведкі на судзе па справе аб забойстве дзіцяці. На судзе мужчына, якога завуць Аляксандрам Бяловым, растлумачыў, чаму развітаўся з абвінавачанай па гэтай справе Інай Зубовіч.
У інтэрв’ю выданню Sputnik у перапынку судовага паседжання мужчына сказаў, што не верыць, што Іна гэта зрабіла. Пра смерць свайго дзіця ён даведаўся з тэлеперадачы. Бацька загінулага хлопчыка якраз нядаўна вызваліўся. Ён мае на сваім рахунку 6 судзімасцяў, апошняя з якіх — за пагрозу забойствам.
Сваю былую сужэнку ён апісвае як “добрую і сарамлівую” жанчыну. Віну за іх расстанне ён ускладвае на цешчу — маці Іны Зубовіч. Тая была заўсёды супраць іх адносінаў. Мужчына заяўляе, што дапамагаў у гадаванні дзіця. Але на магіле сына ён пакуль не быў і не збіраецца туды ехаць, бо цяпер Аляксандр Бялоў жыве з іншай жанчынай. У дзень забойства ён размаўляў з былой пасіяй, і яна казала яму, што збіраецца скончыць жыццё самагубствам.
Мінчанка, якая выкінула 3-гадовага сына, два месяцы была без заробку
Справа па абвінавачанні 34-гадовай мінчанкі ў забойстве ўласнага сына слухаецца ў Мінскім гарадскім судзе. 28 студзеня Іна Зубовіч скінула з 12-га паверха свайго трохгадовага сына. Яна заяўляе, што таксама хацела здзейсніць суіцыд, але потым перадумала. Свае дзеянні жанчына патлумачыла цяжкім матэрыяльным становішчам.
Фота: sputnik.by