Тарыфы на мабільныя званкі з Беларусі ў Расію зніжаюць у 20 разоў

Илюстратыўнае фота / pixabay.com
Званкі з Беларусі ў Расію з 1 лістапада павінны стаць танней - чыноўнікі дамовіліся аб істотным зніжэнні тарыфаў на роўмінг.
Аб поўнай адмене роўмінгу дамовіцца зноў не ўдалося. Дасягнута пагадненне аб новых тарыфах, якія будуць працаваць у тэставым рэжыме.
"Гэта не адмяняе цалкам тарыфы на роўмінг, але рэзка скарачае іх кошт: досыць сказаць, з 30 цэнтаў да 1,5", - заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, паведамляе ТАСС.
Аб адмене роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй саюзныя чыноўнікі кажуць з 2017 года. Апошні раз канчаткова вырашыць пытанне абяцалі да 1 кастрычніка, але, відавочна, дамовіцца зноў не атрымалася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.