“Тарпеда-БелАЗ” прымае венгерскі “Дэбрэцэн” у рамках кваліфікацыі Лігі Еўропы

Жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ” сёння, 21 ліпеня прымае на сваім полі венгерскі “Дэбрэцэн”. Каманды згуляюць матч у адказ у рамках 2-га кваліфікацыйнага раунда Лігі Еўропы. Гульня пачнецца з 19.00, яе наўпроставую трансляцыю можна будзе паглядзець на тэлеканале “Беларусь-5”.
Нагадаем, што тыдзень таму ў першым матчы жодзінцы сенсацыйна выйгралі ў “Дэбрэцэна” ў гасцях — 2:1.
Таксама сёння ў рамках 2-га тура кваліфікацыі Лігі Еўропы на выездзе згуляе салігорскі “Шахцёр” са славенскім “Дамжале” (першая гульня — 1:1) і мінскае “Дынама” з ірландскім “Сэнт-Патрыксам” (першая гульня — 1:1).