"Таемныя аперацыі ў Грэнландыі". Данія зноў пасварылася з ЗША

Грэнландыя

Грэнландыя / Lucas Jackson/Reuters

Міністр замежных спраў Даніі Ларс Леке Расмусэн выклікаў у Капенгаген часовага паверанага ў справах ЗША Марка Штро пасля паведамлення мясцовых СМІ пра тое, што амерыканскія грамадзяне праводзілі "таемныя аперацыі ўплыву" ў Грэнландыі.

Дацкая грамадская тэлекампанія DR са спасылкай на крыніцы паведаміла, што мэтай "таемных аперацый" было пранікненне ў грамадства Грэнландыі, каб спрыяць яе аддзяленню ад Даніі. Журналісты не ўдакладнілі, ці дзейнічалі гэтыя грамадзяне ЗША самастойна — або па ўказанні чыноўнікаў ЗША.

Расмусэн заявіў, што "любая спроба ўмяшання ва ўнутраныя справы Каралеўства, вядома ж, будзе непрымальнай".

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп некалькі разоў заяўляў, што хоча анэксаваць Грэнландыю. А віцэ-прэзідэнт Дж. Д. Вэнс абвінавачваў Капенгаген у недастатковым інвеставанні ў гэтую тэрыторыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.